Абласны спартыўна-мастацкі свята ”Віцебская лыжня – 2021“ пройдзе 27 лютага ў Гарадку
Паважаныя жыхары і госці вобласці!
Запрашаем вас прыняць удзел у абласным спартыўна-мастацкім свяце ”Віцебская лыжня – 2021“, якое адбудзецца ў суботу, 27 лютага, а 11.00 ва ўрочышчы Вераб'ёвы горы ў Гарадку.
У праграме мерапрыемстваў — лыжныя эстафеты з удзелам работнікаў усіх узроўняў дзяржаўнай улады, гонкі сярод навучэнцаў, студэнтаў, клубаў па фізічнай культуры і спорце прадпрыемстваў і арганізацый, жыхароў вобласці.
Гасцей і ўдзельнікаў свята запросяць паўдзельнічаць у спаборніцтвах па перацягванні каната, армрэстлінгу, гіравым спорце, дартсе, шашках, шахматах. Таксама запланавана правядзенне зімовай эстафеты ”Снежныя забавы“, конкурсу снежных фігур, спартыўна-забаўляльных мерапрыемстваў: конкурсаў, гульняў, віктарын.
У межах ”Віцебскай лыжні – 2021“ будзе арганізавана праца пунктаў пракату спартыўнага інвентару, пляцовак бяспекі, выязнога гандлю і ваенна-палявой кухні. Вясёлую атмасферу свята на працягу ўсяго дня створаць творчыя калектывы раёна.
Для дастаўкі жыхароў і гасцей свята з 9.00 да 16.00 будзе арганізавана аўтобуснае паведамленне па раскладзе будняга дня па маршрутах ”Віцебск – Гарадок“ і ”Гарадок – Віцебск“ з заездам да месца правядзення мерапрыемстваў.