Абласныя «Дажынкі-2018» пройдуць у Верхнядзвінску 28 верасня

Верхнядзвінск прыме абласныя «Дажынкі-2018» 28 верасня. Пра гэта было абвешчана на пасяджэнні рабочай групы па падрыхтоўцы да фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі пад кіраўніцтвам старшыні абласнога Савета дэпутатаў Уладзіміра Цярэнт'ева.


Таксама сталі вядомыя некаторыя дэталі маючага адбыцца свята.

Забяспечваць бяспеку ў горадзе будуць больш за 400 міліцыянераў і вайскоўцаў унутраных войскаў. Абласное ўпраўленне МНС задзейнічае 6 аўтацыстэрнаў, два катэры на Заходняй Дзвіне і вадалазаў на гарадскім пляжы.

Медыкі прадаставяць сем мабільных і шэсць пешых брыгад хуткай медыцынскай дапамогі. Гандлёвыя рады будуць працаваць з 9.00 да завяршэння праграмы свята. Мяркуецца, што адначасова ў цэнтры Верхнядзвінска могуць знаходзіцца 5 тыс. чалавек.

МНС арганізуе 15-хвіліннае воднае шоу. Акрамя таго, удзельнікі і госці фестывалю-кірмашу змогуць убачыць у дзеянні лёгкі французскі верталёт і расійскія Мі-2 і Мі-8.

Сумесна з УУС ратавальнікі прадэманструюць пасляваенную і сучасную спецыяльную тэхніку. Для прадстаўнікоў юнага пакалення будуць дзейнічаць навучальныя пляцоўкі. Паказальныя выступленні прадставяць АМАП і віцебскія дэсантнікі.

У спартыўнай праграме “Дажынак-2018” запланаваны валейбольны матч паміж камандай абласнога ўпраўлення МНС і лепшымі гульцамі Віцебшчыны. На адкрыцці фізкультурна-аздараўленчага комплексу “Імпульс” за званне “Асілак сяла” моцныя мужчыны пазмагаюцца за званне ў рускім жыме штангі. Будзе зроблена спроба ўсталявання сусветнага рэкорду па гэтай дысцыпліне. Прэтэндэнты павінны не менш за 31 раз выціснуць штангу вагой 200 кг.

Старшыня аблвыканкама ставіць задачу, каб свята наведала як мага больш людзей. Зараз прапрацоўваецца пытанне аб арганізацыі дадатковых рэйсаў аўтобусаў для жыхароў Полацка, Наваполацка і Расон.

"Віцебскія весці". Фота з архіва газеты.