Абласныя спаборніцтвы сярод энергетыкаў праходзяць у Віцебску
На базе філіяла «Вучэбны цэнтр» РУП «Віцебскэнерга» свае прафесійныя навыкі дэманструюць 4 каманды з Віцебска, Полацка, Оршы і Глыбокага.
— Гэтыя спаборніцтвы спрыяюць росту прафмайстэрства персаналу, а таксама дазваляюць выявіць лепшых і ўкараніць у працу новыя тэхналогіі, — паведаміў начальнік службы электрычных сетак РУП «Віцебскэнерга» Уладзімір Лапаўхоў. — Яны праводзяцца раз на тры гады ў некалькі этапаў. Адбор праходзіць на ўзроўні раёна электрычных сетак, вобласці, рэспублікі і краін СНД.
Спаборніцтвы складаюцца з 7 этапаў, якія дазваляюць адпрацаваць разнапланавыя сітуацыі, з якімі брыгадам па рамонце і абслугоўванні размеркавальных электрычных сетак даводзіцца сутыкацца штодня, напрыклад, замена правадоў або апоры. Таксама арганізатары падрыхтавалі для ўдзельнікаў нестандартныя задачы: выратаванне чалавека, які трапіў пад напружанне, ліквідацыя ўзгарання электраўстаноўкі.
Эдуард Каралевіч. Фота Антона Сцяпанішчава. "Віцебскія весці".