Абнаўленне парку аўтамабіляў хуткай дапамогі айчыннымі машынамі пачалося ў Віцебскай вобласці
26 сакавіка, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Першы айчынны аўтамабіль хуткай дапамогі з абсталяваннем для аказання высокатэхналагічнай дапамогі 2-3 узроўню адправіўся сёння ў Шаркаўшчынскі раён, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама Юрый Дзеркач.
Аўтамабіль аснашчаны сучасным медыцынскім абсталяваннем, якое дазваляе аказваць дапамогу на ўзроўні рэанімацыйнага аддзялення раённай або абласной бальніцы і перавозіць цяжкіх хворых на далёкую адлегласць. Усяго ў бягучым годзе медыкі атрымаюць 88 аналагічных машын. Па адным аўтамабілі будзе накіравана ў райцэнтры, Полацк і Наваполацк атрымаюць па 10 машын, яшчэ 16 карет хуткай дапамогі адправяцца ў Оршу, астатнія застануцца ў Віцебску. У цяперашні час на ўсю вобласць налічваецца 5 аўтамабіляў падобнага класа.
Неабходнасць павелічэння колькасці рэанімацыйных хуткіх абумоўлена рэалізацыяй палажэнняў Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі і распрацаванай на яе аснове рэгіянальнай праграмы, якія прадугледжваюць у тым ліку і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы хуткай медыцынскай дапамогі. Сродкі на набыццё аўтамабіляў будуць закладзены ў абласным і раённых бюджэтах.
Вытворчасць сучасных аўтамабіляў хуткай дапамогі наладзіла рэзідэнт СЭЗ "Віцебск" сумесным беларуска-расійскім таварыствам з абмежаванай адказнасцю "Грандзіскар". -0-