Абноўленая стаматалогія адкрылася ў Бешанковічах

У Бешанковіцкай цэнтральнай раённай бальніцы пасля рэканструкцыі адкрылося стаматалагічнае аддзяленне.


Гэта значная падзея для ўсіх жыхароў раёна. Прасторныя кабінеты, новыя стаматалагічныя крэслы, камфортныя для пацыентаў і зручныя для працы ўрачоў і асістэнтаў.

– У нас з'явіліся новыя магчымасці для аказання кваліфікаванай медыцынскай дапамогі жыхарам нашага рэгіёна і годныя ўмовы працы і адпачынку для супрацоўнікаў, – адзначыў галоўны ўрач райбальніцы Аляксандр Керамша.

На абнаўленне стаматалагічнага аддзялення былі накіраваны сродкі з бюджэтаў раёна і вобласці і спонсарская дапамога.

– Гэта зроблена для таго, каб не толькі павысіць якасць прадастаўляемай медыцынскай дапамогі, але і забяспечыць яе даступнасць, – сказаў начальнік упраўлення аховы здароўя аблвыканкама Юрый Дзеркач на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця абноўленага аб'екта.

– Цяпер усе неабходныя стаматалагічныя паслугі жыхары нашага раёна могуць атрымаць на месцы, не давядзецца ездзіць у Віцебск, як раней, – падкрэсліў старшыня Бешанковіцкага райвыканкама Леанід Пянькоўскі.

Алена Алімава, «Віцебскія весці». Фота з адкрытых крыніц.