Абноўлены будынак міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз адкрылі ў Воршы
Ва ўрачыстай цырымоніі ўдзельнічалі старшыні абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў і дзяржкамітэта судовых экспертыз Андрэй Швед.
Уладзімір Уладзіміравіч адзначыў, што абнаўленне і ўдасканаленне матэрыяльна-тэхнічнай базы структурных падраздзяленняў ДКСЭ павышае якасць даследаванняў і дазваляе аказваць дзейсную дапамогу праваахоўным органам ва ўстанаўленні асоб, вінаватых у здзяйсненні злачынстваў.
Як падкрэсліў Андрэй Швед, Аршанскі аддзел — адзін з найбуйнейшых у ведамстве. Работы па капітальным рамонце і тэхнічным аснашчэнні памяшканняў вяліся каля двух гадоў, у тым ліку за кошт сродкаў, заробленых абласным упраўленнем ДКСЭ на аказанні платных паслуг. Мадэрнізацыя будынка ў Оршы — адзін з этапаў развіцця экспертнай дзейнасці, асваення самых сучасных методык. Толькі ў 2018-м у Беларусі пачата рэканструкцыя 18 падобных аб'ектаў.
Перарэзаўшы чырвоную стужку, ганаровыя госці змаглі пераканацца ў якасці праведзеных будаўніча-мантажных работ, даведацца аб перспектывах выкарыстання найноўшай апаратуры.
У бягучым годзе супрацоўнікі Аршанскага міжраённага аддзела ДКСЭ правялі каля 4,4 тыс. крыміналістычных, судова-медыцынскіх і іншых даследаванняў для органаў крымінальнага праследавання і судоў.