Абноўлены дзіцячы сад адкрыўся ў Полацку

У Полацку адкрыў работу абноўлены дзіцячы сад №14.

Дзіцячы сад №14

Удзел у святочным мерапрыемстве прынялі старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў, старшыня Полацкага райвыканкама Ігар Марковіч, іншыя ганаровыя госці, калектыў дзіцячага садка і яго маленькія выхаванцы.

Выступае старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў

Дзіцячы сад №14

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў, загадчыца дзіцячага садка Ала Сазонава, прараб трэста №16
Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў, загадчыца дзіцячага садка Ала Сазонава, прараб трэста №16 "Нафтабуд" Людміла Палякова

На адкрыцці дзіцячага садка

За перыяд капітальнага рамонту дашкольная ўстанова змянілася практычна цалкам: уцяплілі сцены, падлогі, замянілі аконныя блокі, інжынерныя сеткі, дах будынка. У харчаблоку ўстаноўлена сучаснае тэхналагічнае абсталяванне. У адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі абсталяваны кабінеты педагога-псіхолага, настаўніка-дэфектолага, фізкультурна-музычная зала, утульныя дзіцячыя спальні. Групавыя памяшканні аснашчаны сучаснай мэбляй, гульнявым і сэнсарным абсталяваннем, развіваючымі зонамі. Для ўсебаковага развіцця дзяцей набыты інтэрактыўныя сродкі навучання. Цалкам добраўпарадкавана і агароджана тэрыторыя дзіцячага садка. На яе гульнявых пляцоўках размешчаны новыя ценявыя навесы, гульнявыя комплексы, пясочніцы. Усяго на рэалізацыю праекта было затрачана больш за Br2 млн.

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў знаёміцца з дзіцячым садам

У новым дзіцячым садзе

Дашкольная ўстанова прыме больш за 100 малышоў ва ўзросце ад 1,5 да 7 гадоў.

Самыя цёплыя словы адрасаваў усім удзельнікам святочнай падзеі Мікалай Шарснёў. Ён падкрэсліў, што вельмі важна ўкладваць грошы не толькі ў эканамічныя, але і ў сацыяльна-бытавыя праекты. "На сённяшні дзень бюджэт практычна цалкам арыентаваны на сацыяльную сферу. На яе ўтрыманне і развіццё ідуць усе свабодныя грошы", - сказаў губернатар. Кожны год у рэгіёне будуюцца новыя сацыяльныя аб'екты: дамы культуры, бальніцы, паліклінікі, масты, дзіцячыя сады, школы, ФАКи.

"Хочацца большага, і гэта залежыць ад нас. Будзем лепш працаваць мы, наша эканоміка, прадпрыемствы, адпаведна і нашы населеныя пункты будуць мець больш магчымасцей для развіцця", - заключыў Мікалай Шарснёў. Напярэдадні Дня ведаў ён пажадаў, каб Полацк штогод прырастаў такімі аб'ектамі.

Як паведаміла начальнік упраўлення па адукацыі Полацкага райвыканкама Ірына Драздовая, пашпарты гатоўнасці і сертыфікаты да новага навучальнага года атрымалі ўсе ўстановы адукацыі раёна. Педагогі з нецярпеннем і радасцю чакаюць сустрэчы з дзецьмі. За парты школ раёна сёлета сядуць 10,6 тыс. навучэнцаў, у тым ліку больш за 1 тыс. першакласнікаў. Дашкольныя ўстановы расчыняць дзверы для 4,7 тыс. дзяцей.

БЕЛТА.