Абноўлены Палац культуры плануюць адкрыць сёлета ў Воршы

У Оршы працягваецца рэканструкцыя будынка гарадскога Палаца культуры "Орша", яго плануюць адкрыць летам 2020 года, паведаміў начальнік аддзела культуры райвыканкама Сяргей Гарбачоў.

Начальнік аддзела культуры Аршанскага райвыканкама Сяргей Гарбачоў і начальнік СУ-40 Аршанскага будтрэста №18 Ігар Рабецкі

Палац чакае кардынальнае абнаўленне. Там створаць цыркавую залу, сур'ёзна рэканструююць вялікую гледавую залу, аснасцяць яе сучасным абсталяваннем. З'явяцца гуказапісная студыя, канферэнц-зала, швейная майстэрня - так работнікі змогуць самастойна ствараць касцюмы для выступленняў. Таксама ўсталююць пад'ёмнік для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

"Праведзена перапланіроўка палаца, пасля завяршэння работ будуць палепшаны ўмовы для працы гурткоў і калектываў, практычна кожны будзе мець сваё памяшканне, - адзначыў Сяргей Гарбачоў. - Малайцы праекціроўшчыкі і архітэктары, якія прынялі рашэнне аднавіць усю ляпніну, калоны і іншыя элементы будынка. Гэтыя дэталі вельмі дарагія мясцовым жыхарам".

Цяпер актыўна ідуць унутраныя аддзелачныя работы. Штодня на аб'екце працуюць каля 200 спецыялістаў.

Палац культуры быў пабудаваны ў 1956 годзе, яго рэканструкцыя стартавала ў 2019-м. Заказчыкам выступае УКБ Віцебскага аблвыканкама, генпадрадчыкам - Аршанскі будтрэст №18. На работы выдзелена па Br3 млн з рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў. Рэканструкцыя ідзе па ўказе №506 "Аб развіцці Аршанскага раёна".

БЕЛТА.