Абноўлены раённы цэнтр культуры ў Шуміліне адкрыецца вясной 2018 года

Капітальны рамонт з мадэрнізацыяй будынка раённага цэнтра культуры ў Шуміліне згодна з праектам павінен завяршыцца ў красавіку 2018-га.

Агульны праектны кошт — больш за 840 тыс. руб. З іх да канца 2017 года было асвоена 298 тыс. руб., растлумачыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Шумілінскага райвыканкама Валянціна Новіцкая.

Скончыць капітальны рамонт з мадэрнізацыяй павінны ў красавіку, але казаць пра ўвод будынка ў эксплуатацыю будзе яшчэ рана, бо запатрабуюцца і замена старой электраправодкі, і ўнутранае аздабленне памяшканняў, сцены якіх пацярпелі падчас грунтоўнай перабудовы.

Наколькі хутка ўдасца ўсё гэта зрабіць, залежыць ад фінансавання: будуць грошы — будзе і новы цэнтр культуры ў Шуміліне. А пакуль ён часова размешчаны па чатырох адрасах: у цэнтральную раённую бібліятэку, дзіцячую школу мастацтваў, прыстасаваны будынак па вул. Луначарскага і памяшканне на вул. Валадарскага, дзе раней знаходзілася ДШМ. Для правядзення ж масавых мерапрыемстваў выкарыстоўваюцца залы школ і сельскіх клубных устаноў.

Збудаванне, уведзенае ў эксплуатацыю ў 1974 годзе, даўно патрабавала абнаўлення. За мінулыя гады там праводзіўся толькі касметычны рамонт, які не вырашаў усіх праблем. Таму ў 2017-м, нарэшце, было вырашана вылучыць грошы з раённага бюджэту на кардынальнае пераўтварэнне пабудовы, якая выконвае функцыю цэнтра культурнага жыцця ў рэгіёне.

Распрацавалі праект, які ўключае мадэрнізацыю даху, тэрмарэнавацыю будынка, устаноўку новай уваходнай групы, і восенню прыступілі да работ. Ледзь ці не самай складанай іх часткай з'яўляецца пераробка чатырохузроўневай даху, якая стане скатнай. Гэта цягне за сабой узмацненне сцен і фундамента, нагрузка на якія ўзрасце.

"Віцебскія весці".