Абольскі керамічны завод плануе да 2013 года запусціць цэх па вытворчасці парызаваных сценавых матэрыялаў

13 жніўня, Мінск /Алена Дзямешка - БЕЛТА/. КПУП "Абольскі керамічны завод" плануе да 2013 года пабудаваць і ўвесці ў эксплуатацыю цэх па вытворчасці паравізаваных сценавых матэрыялаў. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на прадпрыемстве. "У нас вельмі энергетычна ёмістае прадпрыемства з велізарным расходам паліва. Мы сёння неканкурэнтаздольныя. Таму прыйшоў час правесці рэканструкцыю", - сказалі на заводзе. Зараз прадпрыемства рыхтуе дакументацыю па эканамічным абгрунтаванні цэха, які будуецца. Плануецца, што ўвядзенне яго ў эксплуатацыю дазволіць павялічыць вытворчыя магутнасці, а таксама асвоіць выпуск новага віду прадукцыі - паравізаваных блокаў. Магутнасць новага цэха складзе 90 млн. штук умоўнай цэглы ў год. Кошт праекта ацэньваецца ў Br130 млрд. Чакаецца, што асваенне вытворчасці энергазберагальных сценавых будаўнічых матэрыялаў дазволіць знізіць расход прыроднага газу на 21% на 1 тыс. умоўнай цэглы. Таксама гэта дасць магчымасць забяспечыць будаўнічы комплекс новымі эфектыўнымі сценавымі матэрыяламі і павысіць эфектыўнасць вытворча-гаспадарчай дзейнасці, што ў сваю чаргу спрыяльна адаб'ецца на фінансавым становішчы завода. Абольскі керамічны завод за студзень-ліпень бягучага года павялічыў аб'ём вытворчасці прадукцыі на 21,8% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Рэалізацыя цэглы за названы перыяд павялічылася на 33,9%. У 2010 годзе завод выканаў маштабны заказ - вялікія партыі клінкернай цэглы былі пастаўлены для рэканструкцыі зоны адпачынку на вадасховішчы "Камсамольскае возера", Лідскага замка, а таксама для рэканструкцыі шэрагу гістарычных аб'ектаў Беларусі. Выпуск клінкернай цэглы на прадпрыемстве быў асвоены ў 2005 годзе. Абольскі керамічны завод заснаваны ў 1929 годзе. Цяпер гэта найбуйнейшае прадпрыемства ў Беларусі па вытворчасці цэглы і керамічных вырабаў, выпускае клінкерную і керамічную цэглу, тратуарную плітку і вырабы мастацкай керамікі. У 2007 годзе на заводзе ўкаранёна сістэма менеджменту якасці прадукцыі ІСА 2001. -0-