Зварот старшыні Віцебскага аблвыканкама М.Шарснёва
15 лютага мы адзначаем Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Нашы суайчыннікі мужна і годна праявілі сябе ў лакальных войнах і канфліктах, якія адбыліся ў розных кропках зямнога шара ў другой палове ХХ стагоддзя. Вайна ў Афганістане стала самай працяглай і трагічнай для нас, але былі яшчэ ваенныя канфлікты ў Карэі, В'етнаме, Анголе і іншых рэгіёнах планеты. Яны закранулі лёсы дзясяткаў тысяч людзей.
У Віцебскай вобласці пражывае больш за пяць тысяч воінаў-інтэрнацыяналістаў. 2020 удзельнікаў лакальных войнаў і канфліктаў уваходзяць у грамадскае аб'яднанне ”Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане“. Светлую памяць аб загінулых у баях сынах і мужыках захоўваюць маці і ўдовы. Каля 600 удзельнікаў баявых дзеянняў не стала у мірны час.
Мы смуткуюем аб загінулых у баявых дзеяннях і памерлых пасля вайны,
будзем памятаць аб воінскім подзвігу салдат і афіцэраў, якія, нягледзячы на смяротную небяспеку, з гонарам выканалі свой воінскі абавязак.Схіляючы галовы перад мужнасцю загінуўшых, мы не маем права забыць аб ветэранах лакальных войнаў і канфліктаў, якія жывуць цяпер, аб тых, хто сёння захоўвае і развівае слаўныя патрыятычныя традыцыі, добрасумленным працай прымнажае багацці роднай зямлі.
Жадаю Вам, дарагія воіны–інтэрнацыяналісты, Вашым родным і блізкім здароўя, шчасця, душэўнага спакою, міру і дабрабыту!
З павагай,
Мікалай Шарснёў,
старшыня
Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта