Зварот старшыні Віцебскага аблвыканкама А.М.Касінца да воінаў-інтэрнацыяналістаў у сувязі з 25-годдзем з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана

Обращение председателя Витебского облисполкома А.Н.Косинца к воинам-интернационалистам, в связи с 25-летием со дня вывода советских войск из Афганистана

Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты!

15 лютага мы адзначаем Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 25-годдзе з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана.

СаLдаты і афіцэры з гонарам выконвалі інтэрнацыянальны абавязак, не здрадзіўшы прысязе, часта – цаной уласных жыццяў.

Праз горніла Афганістана прайшлі 32 тысячы ўраджэнцаў Беларусі. У іх складзе самааддана змагаліся салдаты і афіцэры 103-й Віцебскай гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі, лётчыкі 339-га авіяцыйнага палка, верталётчыкі, механікі-кіроўцы, мінёры, медыцынскія работнікі. 8 з іх удастоены звання Героя Савецкага Саюза, сотні ўзнагароджаны баявымі ордэнамі і медалямі.

У Афганістане загінулі 160 годных сыноў віцебскай зямлі. Іх імёны для нас бессмяротныя. Каля 800 удзельнікаў баявых дзеянняў не стала за гады, якія прайшлі пасля вяртання дадому. Мы будзем памятаць пра кожнага, хто да канца застаўся верны Радзіме і вайсковай прысязе.

У цяперашні час на тэрыторыі вобласці пражывае больш за 6 тысяч удзельнікаў лакальных войнаў і канфліктаў. Ваша згуртаванае братэрства ўносіць істотны ўклад у будаўніцтва суверэннай Беларусі, рэалізацыю сацыяльна-эканамічных задач, якія стаяць перад вобласцю. Вы перадаеце баявы досвед Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь, займаецеся патрыятычным выхаваннем моладзі, спрыяеце падтрыманню стабільнасці і згоды ў грамадстве.

Дзякую Вам за мужнасць і стойкасць, актыўную і адказную грамадзянскую пазіцыю.

Жадаю Вам, дарагія воіны-інтэрнацыяналісты, Вашым родным і блізкім міру, шчасця, здароўя, дабрабыту, поспехаў у працы на карысць роднай зямлі!

З павагай, Аляксандр КОСІНЕЦ, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, генерал-маёр