Віцебская абласная камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь утворана

4 лістапада 2024 г. адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў і Віцебскага аблвыканкама, на якім была ўтворана абласная камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у складзе 13 членаў.


Спосаб вылучэння ў склад камісіі:

ад партый – 3 чалавекі;

ад грамадскіх аб'яднанняў – 6 чалавек;

ад прафесійных саюзаў – 2 чалавекі;

ад працоўных калектываў – 1 чалавек;

ад грамадзян шляхам падачы заявы – 1 чалавек.


Месца знаходжання камісіі: г. Віцебск, вул. Гогаля, 17, 1-ы паверх,

тэл. 60-11-01.

Рэжым працы камісіі:

у буднія дні – з 10 да 19 гадзін (перапынак – з 14 да 15 гадзін);

у суботу – з 10 да 14 гадзін, а напярэдадні дня выбараў – з 10 да 19 гадзін (перапынак – з 14 да 15 гадзін).