Агульнарэспубліканская «прамая тэлефонная лінія» па пытаннях сацыяльна-працоўнай сферы адбудзецца 7 лютага
Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ініцыявана правядзенне 7 лютага 2015 года з 10.30 да 12.00 гадзін агульнарэспубліканскай «прамой тэлефоннай лініі» па пытаннях сацыяльна-працоўнай сферы.
Дадзенае мерапрыемства – шырокамаштабная акцыя, у якой возьмуць удзел усе ўзроўні ведамства - ад Міністэрства да раённых (гарадскіх) упраўленняў, тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і стацыянарных сацыяльных устаноў.
У Міністэрстве «прамую тэлефонную лінію» па пытаннях сацыяльна-працоўнай сферы правядзе Міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Мар'яна Шчоткіна.
У камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама «прамую тэлефонную лінію» па пытаннях сацыяльна-працоўнай сферы правядзе старшыня камітэта Аляксандр Хрыстафораў.
Задаць пытанні, выказаць свае пажаданні і прапановы можна будзе начальніку Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, начальніку Віцебскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, начальнікам упраўленняў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарадскіх (раённых) выканаўчых камітэтаў, дырэктарам тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і стацыянарных сацыяльных устаноў вобласці.
Мэтай акцыі з'яўляецца аператыўнае рэагаванне на пытанні, якія ўзнікаюць у грамадзян, атрыманне імі кваліфікаванай прававой дапамогі.
Тэлефоны ўдзельнікаў «прамой тэлефоннай лініі» размешчаны тут