Грамадзка-культурная акцыя "Беларусь у маім сэрцы" збярэ сёньня віцяблянаў
7 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Грамадска-культурная акцыя "Беларусь у маім сэрцы" сабярэ сёння віцябчан, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні культуры Віцебскага аблвыканкама.
Гала-канцэрт акцыі адбудзецца ў 18.00 на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы Віцебска - у Летнім амфітэатры. Для шматлікіх гледачоў, а гэта будуць прадстаўнікі працоўных калектываў прадпрыемстваў і арганізацый горада, навучэнцы, выступяць вядомыя артысты беларускай эстрады і лепшыя калектывы Віцебскай вобласці. У ліку апошніх - Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь харэаграфічны ансамбль "Зорька", Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца "Лявоніха", узорная дзіцячая студыя эстраднай песні "Форум", шоу-балет "Сенсацыя" і Глеб Лапіцкі. Зорную гвардыю беларускіх артыстаў прадставяць Заслужаны аматарскі калектыў тэатра эстраднай песні "Хвiлiнка", Пётр Ялфімаў, дуэт Аляксандр і Канстанцін, Алена Грышаева, шоу-праект ДНК, Вікторыя Алешка і іншыя вядомыя эстрадныя выканаўцы.
Грамадска-культурная акцыя "Беларусь у маім сэрцы" з лютага праходзіць па рэгіёнах краіны і дорыць публіцы сустрэчы з музычнымі і танцавальнымі калектывамі, сольнымі выканаўцамі. Завяршальнаму этапу акцыі папярэднічаюць маштабныя гала-канцэрты ва ўсіх абласных гарадах. Так, 17 жніўня артысты ўжо выступілі для жыхароў Гродна, 1 верасня - у Магілёве. Сёння эстафету прымае Віцебск. Далей у графіку выступленні ў Брэсце (8 верасня) і Гомелі (14 верасня).
За гэты час у вялікіх і малых гарадах выступілі Заслужаная артыстка Беларусі Іна Афанасьева, Беларускі дзяржаўны ансамбль народнай музыкі "Свята", Заслужаны калектыў Беларусі Дзяржаўны ансамбль танца, Заслужаная артыстка Беларусі Ірына Дарафеева, Заслужаны калектыў Беларусі ансамбль "Сябры", Беларускі дзяржаўны Заслужаны харэаграфічны ансамбль "Харошкі", народныя артысты Беларусі Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч, арт-група "Беларусы", Дзяржаўны камерны аркестр, Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр, Нацыянальны акадэмічны народны аркестр імя І.Жыновіча, Заслужаны артыст Беларусі Іван Краснадубскі, ансамбль "Камерата" Белдзяржфілармоніі, Нацыянальны акадэмічны народны хор імя Г.Цітовіча, ансамбль "Верасы", артысты Маладзёжнага тэатра эстрады, вядучыя харэаграфічныя калектывы Мінскай вобласці, Прэзідэнцкі аркестр Беларусі, Заслужаны калектыў Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Г.Шырмы, Нацыянальны цэнтр музычных мастацтваў імя У.Мулявіна.
Грамадска-культурная акцыя "Беларусь у маім сэрцы" завершыцца 21 верасня грандыёзным гала-канцэртам у Мінску, які адбудзецца ў "Мінск-Арэне".-0-