Грамадзкае абмеркаваньне праекта мікрараёну сядзібнай забудовы Суйкава пачалося ў Віцебску
29 кастрычніка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Грамадскае абмеркаванне горадабудаўнічага праекта "Дэтальны план мікрараёна сядзібнай забудовы "Суйкова" пачалося ў Віцебску, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА выканаючы абавязкі начальніка аддзела архітэктуры і горадабудаўніцтва Віцебскага гарвыканкама Леанід Багданаў.
Матэрыялы праекта размешчаны на сайце гарвыканкама, дзе кожны ахвотны можа пакінуць свае прапановы. Канструктыўныя заўвагі будуць улічаны, пасля чаго праект у адпаведнасці з законам "Аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь" будзе прадстаўлены на экспертызу.
Мікрараён Суйкова будзе будавацца на паўночным захадзе абласнога цэнтра. Як прапануюць распрацоўшчыкі праекта, ён разлічаны на 117 індывідуальных жылых дамоў. Акрамя таго, праекціроўшчыкі прадугледзелі ў мікрараёне будаўніцтва дзіцячага сада, пачатковай школы, двух магазінаў, прадпрыемства бытавога абслугоўвання, аптэкі, аддзялення банка, аздараўленча-дасугавога цэнтра. Праектам забудовы таксама прадугледжаны інжынернае і транспартнае забеспячэнне.
Як адзначыў Леанід Багданаў, грамадскае абмеркаванне горадабудаўнічых праектаў з'яўляецца добрай падмогай у працы праекціроўшчыкаў, якая дазваляе распрацоўваць горадабудаўнічыя планы з улікам патрэб патэнцыйных жыхароў. У бліжэйшы час на грамадскае абмеркаванне будзе вынесены яшчэ горадабудаўнічы праект мікрараёна індывідуальнай забудовы Тулава на 500 дамоў.
Паводле звестак землеўпарадкавальнай службы Віцебскага гарвыканкама, у спісах грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і жадаюць будаваць індывідуальнае жыллё, знаходзіцца каля 900 чалавек. У бягучым годзе задаволены заявы 150 чаргавікоў.-0-