Грамадскія аб'яднанні праявілі большую актыўнасць у фарміраванні выбарчых камісій у параўнанні з партыямі
Паводле афіцыйных даных, усяго ў склад камісій уключана 1792 чалавекі, або 98,9% ад колькасці вылучаных прэтэндэнтаў. Найбольшую актыўнасць на гэтым этапе праявілі грамадзяне (з ліку імі вылучаных будуць працаваць у тэрытарыяльных выбарчых камісіях 910 членаў, або амаль 51%) і грамадскія аб'яднанні (683, або 38,1%). Удзельная вага прадстаўнікоў працоўных калектываў у тэрытарыяльных выбарчых камісіях перавысіла 11% (199 чалавек).
Пры гэтым актыўнасць палітычных партый пакуль мала заўважная. У агульнай складасці ў склад камісій увайшло 15 партыйных актывістаў, або каля 1%, у тым ліку 9 членаў КПБ, 3 – Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, 2 – ЛДП, 1 – Аб'яднанай грамадзянскай партыі.
Што тычыцца грамадскіх аб'яднанняў, то больш за ўсё ў склад камісій уключана прадстаўнікоў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (327 чалавек, або 18,2% ад агульнай колькасці), «Белая Русь» (92, або 5,1%), Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў (88, або 5%), Беларускага саюза жанчын (73, або 4,1%), БРСМ (57, або 3,2%).
Нагадаем, што падчас выбараў 18 лютага выбаршчыкам на Віцебшчыне неабходна сфарміраваць абласны, 21 раённы, 5 гарадскіх, 194 сельскія і пасялковыя Саветы.