Грамадскія аб'яднанні вылучылі найбольшую колькасць прэтэндэнтаў на працу ва ўчастковых выбарчых камісіях у Віцебскай вобласці

1 лістапада, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Найбольшую колькасць прэтэндэнтаў на ўдзел у рабоце участковых выбарчых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Віцебскай вобласці вылучылі грамадскія аб'яднанні і партыі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Віцебскага аблвыканкама Леанід Дарафеенка. Вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых камісій праходзіла па 31 кастрычніка. У Віцебскай вобласці на працу ў складзе 911 участковых камісій прэтэндуюць 12560 чалавек. З іх 4968 вылучаны грамадскімі арганізацыямі і партыямі, 4604 чалавекі - грамадзянамі, яшчэ 2988 чалавек - вылучэнцы працоўных калектываў. Утварэнне камісій завершыцца 3 лістапада, нагадаў Леанід Дарафеенка. У адпаведнасці з Выбарчым кодэксам колькасць членаў участковых камісій складае ад 5 да 19 чалавек. Як паведамілі ва ўпраўленні арганізацыйна-кадравай работы Віцебскага аблвыканкама, у вобласці працуюць 28 тэрытарыяльных камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у тым ліку 1 абласная, 21 раённая, 3 гарадскія камісіі працуюць у гарадах абласнога падпарадкавання, тры - раённыя ў горадзе. Усяго ў складзе камісій працуюць 364 чалавекі. Больш за палову з іх прадстаўляюць грамадскія аб'яднанні і палітычныя партыі, 27,7% - вылучаны грамадзянамі шляхам збору подпісаў, 19,8% - працоўнымі калектывамі. У склад камісій уваходзяць члены Беларускай партыі левых "Справядлівы свет", КПБ, Ліберальна-дэмакратычнай партыі, Аб'яднанай грамадзянскай партыі, Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці. Больш за 60% членаў камісій - жанчыны, моладзь да 30 гадоў складае 9,1%. -0-