Камбайны "абутыя ў гусеніцы" з'явяцца на сёлетнім жніве ў Віцебскай вобласці
Зерноуборачныя камбайны на
гусенічным хаду вытворчасці ААТ "Гомсельмаш" упершыню будуць працаваць
на палях Віцебскай вобласці на гэтай жніве, паведамілі ў камітэце па сельскай
гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Неабходнасць такой тэхнікі абумоўлена тым, што палі рэгіёна перанасычаны вільгаццю. Для звычайных камбайнаў праца ў такіх умовах - праблема, а для "абутых у гусеніцы" гэта звычайная справа.
У аблсельгаспчарзе адзначылі, што раней на хлебнай ніве рэгіёна працавалі камбайны на гусенічным хаду расійскай вытворчасці. Цяпер такую высокапраходную ўборачную сельхастэхніку выпускае беларускі "Гомсельмаш" і пераважна пастаўляе яе ў Расію. На айчынных палях гусенічных камбайнаў практычна няма. "Сёння ў рэгіён паступіў першы гомельскі камбайн на гусенічным ходзе, у бліжэйшыя дні чакаем яшчэ некалькі машын. Мяркуецца, што тэхніка будзе працаваць на жніве ў Браслаўскім раёне", - растлумачылі ў камітэце.
Алена Ціханава - БЕЛТА.