Агляд дасягненняў Віцебскай вобласці па выніках 2019 года
Тэрытарыяльная абарона
На мінулым тыдні на зборах «Ваенная бяспека і абарона Беларусі», якія праходзілі на палігоне «Лосьвіда» 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады, міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Віктар Хрэнін уручыў спецыяльны вымпел старшыні Віцебскага аблвыканкама Мікалаю Шарснёву за першае месца па арганізацыі тэрытарыяльнай абароны па выніках 2019 года.
Бяспека
Дзякуючы праводзімай прафілактычнай рабоце адбылося зніжэнне колькасці пажараў у 2019 годзе (на 8,4%) і як следства – зніжэнне выпадкаў гібелі людзей на пажарах (на 11,2%).
Каманда Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС заняла 1-е каманднае месца ў рэспубліканскім конкурсе «Лепшы кіроўца падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь». Пераможцам конкурсу прафесійнага майстэрства «Лепшы ратавальнік» МНС Рэспублікі Беларусь стаў камандзір аддзялення Глыбоцкага РАНС Ігар Жаўткевіч.
Маладзёжная палітыка
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт узнагароджаны граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і вымпелам у намінацыі «За значны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі».
Студэнцкі атрад «Эўрыка» Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па выніках працы на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі БелАЭС у г. Астраўцы на працягу многіх гадоў становіцца пераможцам у намінацыі «Лепшы атрад Усебеларускай маладзёжнай будоўлі». Лепшымі штабамі працоўных спраў у рэс-публіцы сталі першасныя арганізацыі ГА «БРСМ» горада Віцебска, Полацкага раёна, УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава».
У рэспубліканскім праекце «Валанцёр года – 2019» перамогу ў намінацыі «Лепшая навучальная праграма для валанцёраў» атрымалі прадстаўнікі Аршанскага раёна.
Сельская гаспадарка
Экіпаж ААТ «Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў» у складзе Сяргея Грэкава і Максіма Герасімца падчас уборачнай кампаніі 2019 года намалаціў 7 тысяч 59 тон збожжа. Гэта лепшы вынік у краіне.
Уцягванне ў абарот маёмасці
У Віцебскай вобласці ўцягнута ў гаспадарчы абарот самая вялікая колькасць невыкарыстоўваемай і неефектыўна выкарыстоўванай маёмасці – 236. Здадзена ў арэнду або перададзена ў бязвыплатнае карыстанне 39 аб'ектаў. Гэта самы высокі паказчык сярод абласцей. Перададзена ў прыватную ўласнасць, у тым ліку для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, 66 аб'ектаў, што таксама з'яўляецца лепшым паказчыкам у рэспубліцы. Разам з Брэсцкай вобласцю Віцебская заняла першае месца па колькасці прададзеных аб'ектаў камунальнай уласнасці – 90 аб'ектаў. Добрасумленным арандатарам у Віцебскай вобласці прададзена 25 аб'ектаў, што з'яўляецца другім паказчыкам па рэспубліцы, кошт прададзеных аб'ектаў склаў звыш 2 млн рублёў.
Адукацыя
Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Віцебскага аблвыканкама прызнана лепшым у сістэме адукацыі краіны. Па выніках працы за 2019 год яно ўзнагароджана граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у намінацыі «Лепшае структурнае падраздзяленне абласнога выканаўчага камітэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі».
У сістэме агульнай сярэдняй адукацыі палепшыліся вынікі цэнтралізаванага тэсціравання, рэспубліканскага конкурсу работ навучэнцаў даследчага характару, заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. У 2019 годзе атрымана пяць медалёў на міжнародных алімпіядах.
Каманда Віцебскай вобласці заняла другое месца ў заключным этапе алімпіяды школьнікаў Саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная агульнасць».
У студзені 2020 года годны вынік паказала каманда Віцебскай вобласці на XVI Міжнароднай Жаўтыкаўскай алімпіядзе па матэматыцы, фізіцы і інфарматыцы, нашы вучні заваявалі адно залатое, адно сярэбранае і пяць бронзавых медалёў.
У сістэме дашкольнай адукацыі ДУА «Яслі-сад №111 г. Віцебска» прызнана лепшай установай дашкольнай адукацыі ў рэспубліцы па выніках 2019 года.
Чацвёрты раз сталі лепшымі і віцебскія кадэты ў Рэспубліканскай кадэцкай інтэлектуальна-творчай алімпіядзе «Патрыёт». Віцебскае кадэцкае вучылішча прызнана лепшай установай сістэмы кадэцкай адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Калектыў установы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж» па выніках працы ўзнагароджаны Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у намінацыі «За лепшую працу па забеспячэнні якасці падрыхтоўкі кадраў з прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй у адпаведнасці з патрабаваннямі арганізацый галін эканомікі».
У рэгіёне створаны неабходныя ўмовы для развіцця творчых здольнасцей вучняў, дасягнення імі высокіх вынікаў. Па выніках года больш за 23 тысячы дзяцей сталі ўдзельнікамі творчых і спартыўных мерапрыемстваў розных узроўняў, у выніку заваявана 2,5 тысячы дыпломаў, палова з якіх – рэспубліканскага і міжнароднага узроўняў.
Ахова здароўя
Сфарміраваны першы ў рэспубліцы паўнавартасны міжрэгіянальны медыцынскі цэнтр у г. Орша, які забяспечвае аказанне 85% усіх відаў лячэбна-дыягнастычнай дапамогі жыхарам Оршы, Аршанскага, Дубраўскага, Талачынскага, Сенненскага і прылеглых раёнаў Магілёўскай вобласці. У аптымальныя тэрміны ажыццяўляецца аказанне высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі, у тым ліку рэнтгенэндаваскулярныя ўмяшанні, эндапратэзаванне суставаў.
На базе Віцебскага абласнога клінічнага стаматалагічнага цэнтра ўкаранёна CAD/CAM сістэма для вытворчасці зубных пратэзаў шляхам камп'ютэрнага 3D-мадэлявання з выкарыстаннем сканераў, размешчаных у міжраённых стаматалагічных цэнтрах (Браслаў, Бешанковічы, Глыбокае, Докшыцы, Наваполацк, Орша, Полацк).
Уведзена ў эксплуатацыю новая паліклініка ў мікрараёне Юг-7а г. Віцебска на 1000 наведванняў дарослага насельніцтва, якая з'яўляецца амбулаторна-паліклінічным медыцынскім цэнтрам новага фармату.
Паліклініка аснашчана сучасным высокатэхналагічным медыцынскім абсталяваннем, у тым ліку: камп'ютэрным тамографам, лічбавым маммографам, адзіным у вобласці денсітометрам (апарат для дыягностыкі захворванняў касцяной сістэмы), ультрагукавымі і эндаскапічнымі прыборамі высокага класа, афтальмалагічнай лазернай сістэмай.
Праца, занятасць, сацыяльная абарона
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджаны дыпломам I ступені пры правядзенні спаборніцтваў сярод камітэтаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама за дасягненне найлепшых вынікаў выканання асноўных паказчыкаў развіцця сацыяльна-працоўнай сферы па выніках працы за 2019 год.
Забяспечаны дынамічны рост сярэднямесячнай заработнай платы. Планавае заданне па росце заработнай платы выканана на 103,4 працэнта. Забяспечана выкананне мэтавага паказчыка па зніжэнні ўдзельнай вагі працоўных месцаў са шкоднымі і небяспечнымі ўмовамі працы на 1,6 працэнта, пры заданні не менш чым на 1 працэнт, паказчык прафесійнай захваральнасці з'яўляецца самым нізкім у рэспубліцы на працягу шэрагу гадоў.
Своечасова вырашаюцца пытанні пенсійнага забеспячэння насельніцтва, аказання дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, малазабяспечаным грамадзянам. Дзяржаўная палітыка ў галіне сацыяльнай абароны насельніцтва накіравана на павышэнне даступнасці і якасці сацыяльнай дапамогі, далейшае развіццё сістэмы сацыяльнага абслугоўвання, сацыяльнай рэабілітацыі інвалідаў. Сацыяльную падтрымку грамадзянам аказваюць 25 тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, якімі аказана больш за 101 тысячу разавых сацыяльных паслуг. Ва ўвасабленне Нацыянальнага плана дзеянняў па рэалізацыі ў Рэспубліцы Беларусь палажэнняў Канвенцыі аб правах інвалідаў ва ўсіх цэнтрах вобласці функцыянуюць аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў. Цэнтрамі прыцягваецца замежная бязвыплатная дапамога шляхам рэалізацыі праектаў.
У 2019 годзе адкрыты ў г. Віцебску цэнтр прыёму-перадачы інфармацыі ад асоб з парушэннем слыху ў экстранныя і іншыя службы, функцыянуе Цэнтр сацыяльна-працоўнай, сацыяльна-бытавой і фізічнай рэабілітацыі інвалідаў Лепельскага раёна, пабудаваны з выкарыстаннем найноўшага вопыту ў галіне эфектыўнага энергазберажэння і абароны навакольнага асяроддзя.
Актынва ўкараняюцца інавацыйныя формы працы, новыя методыкі сацыяльна-медыцынскай рэабілітацыі, працуюць лячэбна-працоўныя майстэрні. Праводзімая праца дазволіла забяспечыць працягласць жыцця пражываючых у дамах-інтэрнатах агульнага тыпу 82 гады, псіханеўралагічных – 74,1 года.
Спорт, турызм
Віцебская вобласць была паказальна прадстаўлена на II Еўрапейскіх гульнях 2019 года ў г. Мінску. Спартсменамі рэгіёну заваявана 16 медалёў, з якіх 6 залатых, 7 сярэбраных і 3 бронзавых, што дазволіла вобласці заняць 3-е месца сярод абласцей і горада Мінска. Усяго спартсменамі вобласці па выніках года на афіцыйных міжнародных спаборніцтвах заваявана 154 медалі (80-41-33), гэта трэці паказчык у рэспубліцы.
Вобласць заняла трэцяе месца па колькасці медалёў, заваяваных на чэмпіянатах свету па алімпійскіх відах спорту, і першае месца сярод абласцей і горада Мінска па колькасці медалёў, заваяваных на чэмпіянатах Еўропы.
Матэрыял падрыхтаваны галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама.
Фота з архіва газеты «Віцебскія весці».