Адзін з найбуйнейшых скаладаў краіны адкрыўся ў Гарадку
— Па сваіх памерах і ўзроўні ён уваходзіць у пяцёрку найлепшых скалададромаў Беларусі, — сказаў начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Гарадоцкага райвыканкама Уладзімір Навічонок. — Прадугледжана восем маршрутаў рознай складанасці, на іх адначасова ў парах могуць працаваць 10 чалавек. Таксама змантаваны 2 дарожкі для турысцка-прыкладных мнагаборстваў.
Скаладром размясціўся ў вялікай зале СШ №2, дзе быў праведзены рамонт. Месца выбрана невыпадкова — у школе працуе гурток спартыўнага турызму. Раней дзеці займаліся ў малой спортзале, сцены якога ўяўляюць атракцыён з пераходаў, уздымаў і спускаў з выкарыстаннем страхоўкі. Падрыхтоўка памяшкання для скалададрома і закупка абсталявання вяліся за сродкі раённага бюджэту, зэканомленыя на аптымізацыі сеткі ўстаноў адукацыі, адзначыў Уладзімір Навічонок. Агульны кошт аб'екта склаў каля 22 тыс. руб.
У цырымоніі ўрачыстага адкрыцця скалададрома ўдзельнічалі кіраўнік вобласці Мікалай Шэрстнёў і старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў.
— Галоўнае, каб дзеці былі фізічна моцнымі і здаровымі, — адзначыў Мікалай Мікалаевіч. — Праца, якую мы пачалі па скарачэнні выдаткаў у сферы адукацыі, дае магчымасць укладваць зэканомленыя сродкі ў тым ліку ў удасканаленне спартыўнай сферы.
Таксама Мікалай Мікалаевіч адзначыў, што ў Гарадоцкага раёна ёсць вялікі патэнцыял для развіцця спорту і турызму. Так, у бягучым годзе завершыцца будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага комплексу, будуць устранены недахопы на лыжаролернай трасе, у прыватнасці, там правядуць асвятленне, з'явіцца пункт пракату і пункты грамадскага харчавання.
Пасля афіцыйнай часткі мерапрыемства ў спортзале прайшоў раённы турыстычны фестываль, у якім удзельнічалі дзіцячыя каманды. Таксама з паказальнымі выступленнямі перад рабятамі выступілі віцебскія майстры скалалажання.
Эдуард Каралевіч. Фота Дзмітрыя ОСІПАВА. «Віцебскія весці».