Адзінаццаць заахвочвальных прызоў перадавікам агітацыйнай кампаніі заснаваны ў Віцебскай вобласці
20 ліпеня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Адзінаццаць заахвочвальных прызоў перадавікам кампаніі па ўборцы ўраджаю 2011 года заснаваны ў Віцебскай вобласці па выніках абвешчанага аператыўнага спаборніцтва, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў абласным камітэце прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.
У спаборніцтве прымаюць удзел экіпажы камбайнаў і маладыя работнікі сельгасарганізацый (члены маладзёжных экіпажаў і вадзіцелі, занятыя на адвозцы збожжа, не старэйшыя за 31 год).
Уладальнікі ўзнагарод у выглядзе памятных дыпломаў і прэмій стануць вядомыя па ходзе ўборкі ўраджаю. Так, экіпаж, які першым намалаціў 1 тыс.т збожжа, будзе заахвочаны прэміяй у 10 базавых велічынь, за пераадоленне мяжы ў 1,5 тыс.т экіпаж атрымае ўзнагароджанне таксама ў памеры 10 базавых велічынь. Наступнымі вынікамі для заахвочвання вызначаны намалоты збожжа ў 2 тыс.т і 2,5 тыс.т, дасягненне якіх будзе адзначана прэміямі па 12 базавых велічынь. Уладальнікам узнагароджання ў 15 базавых велічынь стане экіпаж збожжаўборачнага камбайна, які першым пераадолеў мяжу ў 3 тыс.т збожжа.
Маладыя спецыялісты змогуць паўдзельнічаць у барацьбе за шэсць прызоў, якія заснаваны аддзелам па справах моладзі аблвыканкама сумесна з прафсаюзам АПК. Члены маладога экіпажа, якія першымі намалацілі 1 тыс.т збожжа, будуць адзначаны прэміямі ў 6 і 7 базавых велічынь, за першы вынік у 1,5 тыс.т і 2 тыс.т узнагарода таксама складзе 7 базавых велічынь (старшы камбайнер) і 6 базавых велічынь (камбайнер). Экіпаж камбайна, які намалаціў 3 тыс.т збожжа, атрымае прэмію ў 12 базавых велічынь. Сярод маладых кіроўцаў пераможцамі стануць работнікі, якія першымі перавезлі 1 тыс.т і 2 тыс.т збожжа новага ўраджаю. Для іх устаноўлены прэміі ў памеры па 7 базавых велічынь.
Правядзенне абласнога спаборніцтва заклікана матываваць работнікаў на своечасовую і якасную ўборку ўраджаю, павышэнне эфектыўнасці выкарыстання сельгастэхнікі, а таксама накіравана на прапаганду перадавога вытворчага вопыту і папулярызацыю сярод моладзі сельскагаспадарчых прафесій.
У вобласці ўсе раёны ўключыліся ва ўборку збожжавых і зернебабовых. Па дадзеных на 20 ліпеня, усяго скашана амаль 8 тыс.га, што складае 1,8% ад агульнай плошчы, якая падлягае ўборцы. Намалочана 25,7 тыс.т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 32,1 ц/га. Азімы рапс убраны з плошчы ў 3,1 тыс.га, або 17,5% да плана, пры гэтым намалочана каля 4 тыс.т, сярэдняя ўраджайнасць складае 12,5 ц/га.-0-