Афіцыйна

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка прысвоіў чарговыя воінскія і спецыяльныя званні. Пракурору Віцебскай вобласці Генадзю Дыско прысвоены клас дзяржаўнага саветніка юстыцыі 3 класа. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 30 чэрвеня 2014 года.

***

Прэзідэнт даў згоду на ўключэнне ў склад Віцебскага аблвыканкама начальніка ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Сяргея Міхайлавіча Феактыстава.