Афіцыйны візіт дэлегацыі Віцебскай вобласці ў Германію
З 11 па 17 красавіка 2010 года ўпершыню адбыўся афіцыйны візіт дэлегацыі Віцебскай вобласці ў Германію (г.Лейпцыг) (службовыя асобы аблвыканкама, кіраўнікі і намеснікі прадпрыемстваў і арганізацый Віцебскай вобласці). Кіраўнік дэлегацыі – намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Мацкевіч А.С.
У ходзе візіту афіцыйнай дэлегацыяй былі праведзены перамовы ў мэрыі г.Лейпцыга з намеснікам мэра г.Лейпцыга па эканамічных пытаннях спадаром У.Альбрэхтам, дзе бакі азнаёміліся з эканамічнымі магчымасцямі г.Лейпцыга і г.Віцебска. Спадару У.Альбрэхту быў перададзены пісьмовы зварот старшыні Віцебскага аблвыканкама А.М.Касінца з праектам пагаднення аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве паміж г.Віцебскам і г.Лейпцыгам, які прапанавана падпісаць у ходзе адказнага візіту дэлегацыі г.Лейпцыга ў г.Віцебск у перыяд правядзення міжнароднага інвестыцыйнага форуму ў г.Віцебску і міжнароднага фестывалю ”Славянскі базар“ у ліпені 2010 года.