Аграблены пункт абмену валюты ў Віцебску

18 верасня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Двое злачынцаў сёння праніклі ў абменны пункт Белінвестбанка ў Віцебску і выкралі наяўныя грошы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю УУС Віцебскага аблвыканкама. Злачынства было здзейснена каля 13 гадзін дня. У той момант, калі касір выходзіла з пункта, двое мужчын, скарыстаўшыся момантам, напалі на жанчыну і звязалі яе. Было выкрадзена больш за Br30 млн, 60 тыс. расійскіх рублёў, 2,3 тыс. еўра, больш за $4 тыс. Праваахоўныя органы вядуць пошук злачынцаў. У горадзе ўведзены план "Перахоп".-0-