Абмежаванне на ўвоз беларускай малочнай прадукцыі не звязана з якасцю прадукцыі - кіраўнік прадпрыемства
14 чэрвеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Абмежаванне на ўвоз беларускай малочнай прадукцыі ў Расійскай Федэрацыю не звязана з якасцю прадукцыі, такую думку ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА выказаў дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства "Пастаўскі малочны завод" Іван Юхно.
У суседнюю краіну прадпрыемства пастаўляе сыр і сметанковае масла. Расійскія сертыфікаты завод атрымліваў ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, у тэрмін і ніякіх заўваг да якасці прадукцыі не было. Аптовыя пакупнікі таксама ні разу не выказвалі прэтэнзій да якасці прадукцыі і выканання дагаворных абавязацельстваў, распавёў дырэктар. Паводле яго слоў, абмежаванне на ўвоз беларускай прадукцыі выклікала неразуменне і ў расійскіх партнёраў, і яны пакуль не маюць намеру адмаўляцца ад супрацоўніцтва з пастаўскімі вытворцамі. "Мы пакуль не атрымлівалі ніякіх апавяшчэнняў аб прыпыненні дзеяння заключаных кантрактаў і рыхтуем дакументы для адпраўкі чарговай партыі прадукцыі на экспарт 15 чэрвеня", - сказаў Іван Юхно.
"Забаронныя меры, прынятыя Расспажыўнаглядам, не маюць ніякага дачынення да якасці беларускай прадукцыі і негатыўна адзабудуцца не толькі на беларускім, але і на расійскім бізнесе і спажыўцах", - упэўнены ён.
ААТ "Пастаўскі малочны завод" экспартуе ў Расійскай Федэрацыю каля 60% сваёй прадукцыі. У выпадку прыпынення экспартных паставак, прадпрыемства вымушана будзе скараціць аб'ёмы вытворчасці, скараціць фінансаванне інвестыцыйных і сацыяльных праграм. -0-