Двое вайскоўцаў, якія апынуліся пад завалам у Полацкім раёне, выратаваныя

28 мая, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Выратавальная аперацыя па даставанні з-пад завалаў у пасёлку Баравуха Полацкага раёна вайскоўцаў завершана. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Васіль Чакан. Як паведамлялася, тут абрынулася бетонная пліта, пад заваламі апынуліся двое вайскоўцаў адной з воінскіх часцей, якія дыслакуюцца ў гэтым раёне. У ходзе выратавальных работ пацярпелых удалося дастаць з-пад завалаў. Яны з цяжкімі траўмамі дастаўлены ў бальніцу. Прычыны здарэння высвятляюцца.-0-