Каля 1 тыс. чалавек возьмуць удзел у міжнародным прабегу памяці П.Машэрава ў Сянне
29 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Каля тысячы чалавек прымуць удзел у 21-м Міжнародным прабегу памяці Героя Савецкага Саюза Пятра Міронавіча Машэрава у Сенненскім раёне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у раённай арганізацыі БРСМ.
Мерапрыемства адбудзецца 3 кастрычніка у Сенне. Яго ўдзельнікамі стануць жыхары Сенненскага раёна, розных гарадоў Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей і прыгранічных рэгіёнаў Расіі.
Старт марафону традыцыйна будзе дадзены з галоўнай плошчы раённага цэнтра. Удзельнікі да 9 гадоў пазмагаюцца у бегу на 1 км. Падлеткам трэба будзе пераадолець 3 км па ўзроставых катэгорыях: 10-11 гадоў, 12-13 і 14-15. Моладзь 16-18 гадоў і людзі старэйшага пакалення ад 50 гадоў і вышэй, якія яшчэ адчуваюць у сабе сілы, пабягуць 5 км. Бегуны у самым росквіце сіл, якія не трапляюць у названыя катэгорыі, і ўсе жадаючыя запрашаюцца на марафон для самых цягавітых. Па сельскіх дарогах ім трэба будзе пераадолець 10 км.
Першыя шэсць удзельнікаў на ўсіх дыстанцыях па ўсіх узроставых катэгорыях будуць адзначаны каштоўнымі падарункамі. Прызы чакаюць самага юнага і самага сталага прэтэндэнта на перамогу. Акрамя таго, у ходзе марафону адбудзецца розыгрыш латарэі "Шчаслівы нумар", пераможцамі якой стануць дзесяць удзельнікаў прабегу незалежна ад вынікаў спаборніцтва.
У гэты дзень у Сенне будуць праводзіцца і іншыя культурна-спартыўныя мерапрыемствы, паспрабаваць сілы у якіх змогуць усе госці горада.-0-