Каля 10 новых спецыяльнасцей адкрыта ва ўстановах прафтэхнавукі Віцебскай вобласці ў 2010 годзе
10 жніўня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Каля 10 новых спецыяльнасцей адкрыта ва ўстановах сістэмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі Віцебскай вобласці ў 2010/2011 навучальным годзе. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік упраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама Іван Шчурок.
Сярод спецыяльнасцей-навінак - вырабльнік паўфабрыкатаў з мяса птушкі, электрамеханік па ліфтах, гандлёвым і халадзільным абсталяванні, дарожны работнік і работнік зялёнага будаўніцтва, тэхнолаг захоўвання і перапрацоўкі сыравіны, а таксама іншыя цікавыя кваліфікацыі. "Набор на кожную з гэтых спецыяльнасцей ажыццяўляецца строга па заяўках наймальнікаў. Гэта абавязковая ўмова пры іх адкрыцці", - падкрэсліў Іван Шчурок.
Усяго ў новым навучальным годзе ў 34 навучальных установах сістэмы прафтэхадукацыі Віцебскай вобласці (8 каледжаў, 21 ліцэй і 5 ПТВ) набор складзе каля 6 тыс. навучэнцаў. Навучанне будзе весціся па 86 спецыяльнасцях, якія ўключаюць 160 адзінкавых кваліфікацый. Вынікі ўступнай кампаніі сведчаць, што найбольшую цікавасць у гэтым годзе абітурыенты праявілі да прафесій будаўнічага профілю, а таксама спецыяльнасцей, звязаных з перапрацоўкай прадукцыі.-0-