Каля 100 боепрыпасаў знойдзена на прысядзібным участку пенсіянеркі ў Віцебскім раёне

10 лістапада, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Каля 100 боепрыпасаў выяўлена на прысядзібным участку пенсіянеркі ў Віцебскім раёне, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА следчы-крыміналіст пракуратуры Віцебскай вобласці Валянцін Сухавееў. Напярэдадні днём пры правядзенні сельскагаспадарчых работ на сваім участку 58-гадовая жыхарка вёскі Косачы выявіла боепрыпасы. Пры абследаванні небяспечнай тэрыторыі групай размініравання в/ч 5524 УВ МУС РБ усяго было знойдзена 24 артылерыйскія запальнікі і 75 артылерыйскіх снарадаў калібра 122 і 45 мм часоў Вялікай Айчыннай вайны. Усе боепрыпасы вывезены ў бяспечнае месца і знішчаны.-0-