Каля 100 аб'ектаў плануецца абнавіць у Шуміліне да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2021».

Около 100 объектов планируется обновить в Шумилино к областному фестивалю-ярмарке тружеников села «Дажынкі-2021»
Як паведаміў намеснік старшыні па пытаннях будаўніцтва і ЖКГ Шумілінскага райвыканкама Руслан Насцюшкін, зараз вядзецца грамадскае абмеркаванне архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі рэканструкцыі цэнтральнага парка. Сярод іншага, у ім прадугледжаны розныя дзіцячыя і ваенна-патрыятычная зона. Абновіцца і стадыён – на ім будуць абсталяваны чатыры бегавыя дарожкі з сучасным штучным пакрыццём, новыя трыбуны на 250 месцаў, пляцоўка для варкаўта, хакейная скрынка. На дадзены момант вядзецца капітальны рамонт Шумілінскага раённага цэнтра культуры, які абыдзецца амаль у 4 млн руб. Абнаўленне закране дзве школы, чатыры дзіцячыя сады ў райцэнтры і адзін – у Обалі, паліклініку ЦРБ з заменай двух груза-пасажырскіх ліфтаў, музей, бібліятэку, будынак ТЦСАН.

У жылым фондзе запланаваны капітальны рамонт 16 шматкватэрных дамоў і бягучы – 28. Дарэчы, у Шуміліне будуецца новы 40-кватэрны дом, які прадугледжана здаць у эксплуатацыю да «Дажынак». Спіс добраўпарадкавання дваравых тэрыторый складаўся з улікам пажаданняў і зваротаў грамадзян. У мінулым годзе быў зроблены добры задзел па абнаўленні дарожнага пакрыцця і тратуараў.

Усе прадпрыемствы і арганізацыі райцэнтра будуць абнаўляць і добраўпарадкаваць свае аб'екты. Сярод іх і будынак чыгуначнай станцыі.

"Віцебскія весці".