Каля 100 тыс. чалавек прынялі ўдзел ва ўрачыстасцях Дня Незалежнасці ў Віцебскай вобласці
4 ліпеня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Каля 100 тыс. гасцей і жыхароў Віцебскай вобласці прынялі ўдзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных Дню Незалежнасці, на тэрыторыі вобласці. Аб гэтым паведаміў журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, намеснік начальніка УУС аблвыканкама Уладзімір Папко.
Урачыстыя мерапрыемствы і святочныя гулянні прайшлі арганізавана, без парушэнняў грамадскага парадку. Толькі ў Віцебску тэатралізаванае шэсце, канцэрты і святочны салют наведалі не менш за 30 тыс. чалавек.
За мінулыя суткі ўсяго па вобласці зарэгістравана 15 злачынстваў, з якіх адзінаццаць супрацьпраўных дзеянняў раскрыты па гарачых слядах.-0-