Каля 12,5 тыс. пажылых жыхароў Віцебскай вобласці рэгулярна атрымліваюць сацыяльную дапамогу на даму

27 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці сацыяльную дапамогу на даму рэгулярна атрымліваюць каля 12,5 тыс. пажылых людзей, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Віцебскага аблвыканкама Святлана Голубкова. Гэтая сацыяльная паслуга на сённяшні дзень з'яўляецца найбольш эфектыўнай і запатрабаванай формай сацыяльнага абслугоўвання. Разам з тым шырока запатрабаваны ў пажылога насельніцтва рэгіёна і іншыя віды паслуг. Так, розныя віды сацыяльна-бытавой і псіхалагічнай дапамогі аказваюцца пенсіянерам праз тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, якія функцыянуюць ва ўсіх 27 адміністрацыйных раёнах вобласці. Пры гэтых структурах дзейнічаюць 16 аддзяленняў кругласутачнага прабывання на 515 месцаў. Магчымасцю знаходзіцца ў іх пажылыя людзі найбольш часта карыстаюцца ў асенне-зімовы перыяд. Аднак з улікам набліжаных да хатніх умоў пражывання, многія з пенсіянераў затым застаюцца тут на пастаяннай аснове, адзначыла Святлана Голубкова. У арганізацыі догляду за пажылымі людзьмі значная роля належыць і таварыству Чырвонага Крыжа, хоспісам і бальніцам сястрынскага догляду, ложкавая сетка якіх у цяперашні час разлічана на 740 месцаў. У Віцебскай вобласці пражывае 291,3 тыс. пенсіянераў старэйшыя за працаздольны ўзрост, у тым ліку 128,4 тыс. адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян. Удзельная вага пажылых людзей у адносінах да агульнай колькасці насельніцтва складае 23,7%. Сацыяльнае абслугоўванне пенсіянераў і інвалідаў, якія маюць патрэбу ў пастаяннай староннім дапамозе і медыцынскім доглядзе, ажыццяўляюць 15 дамоў-інтэрнатаў, дзе пражывае 3,3 тыс. грамадзян гэтай катэгорыі.-0-