Каля 136 тыс. жыхароў Літвы і Латвіі ўехалі па бязьвізе ў Віцебскую вобласьць у 2022 годзе

З 15 красавіка 2022 года, калі ў Беларусі пачаў дзейнічаць бязвізавы парадак уезду для грамадзян Літвы, Латвіі (а таксама асоб, якія маюць статус неграмадзяніна Латвіі), па 31 снежня на ўчастку адказнасці Полацкага памежнага атрада ў трох пунктах пропуску Грыгораўшчына, Урбаны (беларуска-латвійская мяжа) і Відзы (беларуска-літоўская мяжа) у Беларусь уехала 135 тысяч 970 чалавек, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Полацкага пагранатрада Дзяніс Глебко.

З колькасці замежнікаў, якія перасеклі мяжу, 72 тысячы 990 склалі грамадзяне Латвіі, 21 тысяча 78 асоб без грамадзянства Латвіі, 41 тысяча 902 грамадзяніна Літвы. З пачатку 2023 года мяжу перасеклі ўжо 787 жыхароў Літвы і Латвіі, праінфармаваў Дзяніс Глебко:

- Найбольшая колькасць перасячэнняў мяжы прыпала на летнія месяцы – сезон адпачынкаў і канікул. Верасень-кастрычнік у параўнанні з імі назіраўся невялікі спад, а лістапад-снежань пасажырапаток зноў дынамічна павялічыўся.

 

Як правіла, большасць замежнікаў прыязджае ў Беларусь адпачыць, за медыцынскімі і касметалагічнымі паслугамі, якія ў нашай краіне таннейшыя і якаснейшыя, чым у прыбалтыйскіх суседзяў. Таксама распаўсюджаны паездкі за палівам і прадуктамі харчавання, таварамі падакцызнай групы і з мэтай наведвання месцаў пахавання блізкіх сваякоў. З'язджаючы, многія з іх дзеляцца станоўчымі ўражаннямі аб сваім знаходжанні ў Сінявокай, а таксама наракаюць на крайні недахоп афіцыйнай інфармацыі з Беларусі, доступ да якой перакрыты ў Літве і Латвіі з вясны мінулага года.

Дзяніс Глебко таксама нагадаў, што для зручнасці ўезду замежных грамадзян ва ўмовах бязвізу на інтэрнэт-партале Дзяржпамежкамітэта Беларусі створаны спецыяльны рэсурс.

Аховаваны Полацкім памежным атрадам участак з Латвіяй і Літвой складае 272 км.

"СБ"