Каля 1,4 тыс. работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый дапамогуць аграрыям Віцебскай вобласці падчас сяўбы
Каля 1,4 тыс. работнікаў устаноў і арганізацый дапамогуць правесці пасяўную аграрыям Віцебскай вобласці, паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама.
"Для правядзення веснавых палявых работ у аптымальныя тэрміны і арганізацыі работы энергонасычанай тэхнікі ў некалькі змен у пасяўную павінны працаваць больш за 7,5 тыс. механізатараў. На дадзены момангт іх у гаспадарках каля 6,1 тыс. чалавек. Праблема недахопу працоўных рук, як і ў ранейшыя гады, будзе вырашацца за кошт прыцягнення спецыялістаў прамысловых прадпрыемстваў і ўстаноў рэгіёна", - адзначылі ў камітэце. Цяпер на сельскагаспадарчых прадпрыемствах усе сілы кінуты на рамонт і падрыхтоўку тэхнікі да выезду ў поле, якая ўжо праз два тыдні павінна цалкам стаяць на лінейцы гатоўнасці. Самым праблемным пытаннем маючай адбыцца пасяўной з'яўляецца забяспечанасць палівам. Для правядзення ўсяго комплексу палявых работ сельгаспрадпрыемствам неабходна 29,3 тыс. т паліва на суму Br330 млрд.
Алена Ціханава, БелТА.