Каля 1,5 тыс. замежных турыстаў наведаюць Віцебск у навагоднія святы
Асноўная частка гасцей чакаецца з Расіі, таксама прыедуць турысты з краін Еўропы. "Іх увазе будзе прапанаваны шырокі выбар культурна-забаўляльных мерапрыемстваў, выстаў, майстар-класаў і анімацыйных праграм, якія ў дні святаў будуць праходзіць ва ўсіх установах культуры горада", - падкрэсліў Ігар Кіруценка. Так, культурна-гістарычны комплекс "Залатое кальцо горада Віцебска "Дзвіна" падрыхтаваў новы займальны квэст, больш за 60 мерапрыемстваў за час святаў правядзе Цэнтр культуры "Віцебск".
Разнастайнасць навагодніх hand-made сувеніраў прадстаўлена на выставе, якая адкрылася сёння ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці. 25 снежня на плошчы Перамогі з зімовымі забавамі, конкурсамі пройдзе свята "Каляды". Таксама запланаваны адкрытыя спартыўныя спаборніцтвы: чэмпіянат Віцебска па плаванні, Кубак Віцебска па скачках на акрабатычнай дарожцы, гарадскі турнір "Зімовая казка" па спартыўнай акрабатыцы і інш.