Каля 150 аб'ектаў рэканструююць у Бешанковічах да «Дажынак-2024»

Падрыхтоўка гарпасёлка Бешанковічы да «Дажынак-2024» знаходзіцца на пастаянным кантролі прадстаўнікоў раённай улады і структурных падраздзяленняў аблвыканкама.

– Да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі будзе рэканструявана і добраўпарадкавана каля 150 аб’ектаў, – заявіла старшыня райвыканкама Галіна Унуковіч падчас правядзення першага выязнога штаба па падрыхтоўцы да свята.

Акрамя таго, да 1 жніўня абновіцца будынак Беларусбанка: запланаваны рамонт і афарбоўка фасада, уваходнай групы, адмосткі і гаспадарчых пабудоў, замена шыльды каля банкамата, добраўпарадкаванне новай велапарKоўкі і аднаўленне тратуарнай пліткі. Цалкам ператворыцца і раённы Дом рамёстваў. Тут заменяць дах, вокны, абновяць фасад. На прылеглай тэрыторыі з'явяцца тратуарныя дарожкі, цэнтральная пляцоўка, новае агароджанне. Правядуць рамонт і ў майстэрнях. Дарэчы, самі народныя ўмельцы ўжо рыхтуюць для гасцей свята рукатворныя падарункі з нацыянальным каларытам.

"ВІЦЕБСКІЯ ВЕСТКІ"