Каля 170 навагодніх кірмашоў правядуць у Віцебскай вобласці

Каля 170 кірмашоў і базараў выхаднога дня правядуць у Віцебскай вобласці напярэдадні зімовых святаў, паведамілі ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг Віцебскага аблвыканкама.

Усяго за перадсвяточны сезон аб'екты гандлю рэгіёну плануюць правесці каля 4 тыс. розных мерапрыемстваў. Так, з 23 лістапада ў вобласці будуць праводзіцца святочныя выставы-продажы, распродажы па зніжаных цэнах, дэгустацыі харчовых тавараў, рэкламныя акцыі з прадастаўленнем зніжак на тавары і паслугі. Пашыраны продаж натуральных елак лясгасамі Віцебскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання пачнецца 21 снежня. Перадсвяточныя кірмашы па продажы харчовых і нехарчовых тавараў, прадукцыі ўласнай вытворчасці аб'ектаў грамадскага харчавання стартуюць з 14 снежня.

Цяпер у аб'ектах гандлю ідзе падрыхтоўка да маючых адбыцца святаў. Некаторыя буйныя гандлёвыя цэнтры ў Віцебску ўжо змянілі тэматычнае афармленне інтэр'ераў і фасадаў будынкаў, цешачы наведвальнікаў гірляндамі навагодніх агнёў і тэматычнымі фотазонамі. Да 25 лістапада свой дэкор зменяць усе аб'екты гандлю. Разам з тым адчуць святочны настрой зімовых святаў можна нават зараз. Пашыраны продаж навагодніх упрыгожанняў, карнавальных касцюмаў, штучных елак і соснаў, сувеніраў з навагодняй тэматыкай ужо вядзецца, а хутка асартымент крам папоўняць іншыя разнастайныя тэматычныя тавары і дзіцячыя навагоднія падарункі.

БЕЛТА.