Каля 170 удзельнікаў збярэ ў Воршы нацыянальны студэнцкі форум
Мерапрыемства збярэ каля 170 студэнтаў і педагогаў. У час форуму пройдзе адкрыты дыялог з міністрам адукацыі Ігарам Карпенкам, узнагароджанне аўтараў лепшых відэаролікаў адкрытага конкурсу "Благасфера 1.0", для ўдзелу ў якім маладыя людзі дасылалі свае відэа па розных напрамках (падарожжы, навукова-папулярны і адукацыйны кантэнт, ролікі аб прыгажосці і здароўі).
Таксама пройдуць майстар-класы па стварэнні і прасоўванні іміджавых ролікаў аб ВНУ. Студэнты будуць працаваць па групах для напісання сцэнарыя, азнаямлення са здымачным працэсам, спецыфікай рэжысуры і мантажу. Арганізатары падрыхтавалі майстар-клас па рабоце з кантэнтам у YouТube і Instagram.
На другі дзень форуму запланавана пасяджэнне грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета. Яго ўдзельнікі абмяркуюць канцэпцыю маладзёжнага YouТube-канала, падвядуць вынікі сустрэчы.
Арганізатары мерапрыемства - Міністэрства адукацыі і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.