Каля 18 тыс. жыхароў Віцебскай вобласці прайшлі рэвакцынацыю ад каранавіруса

Каля 18 тыс. жыхароў Віцебскай вобласці прайшлі рэвакцынацыю ад каранавіруса. Пра гэта паведаміў галоўны дзяржаўны санітарны лекар вобласці Уладзімір Сінкевіч.

Больш за палову тых, хто прайшоў рэвакцынацыю на дадзены момангт, склалі медыцынскія работнікі, якія маюць найбольш высокі рызыку інфікавання. Таксама бустарную прышчэпку ад ковіду сёння ў рэгіёне атрымліваюць прадстаўнікі сацыяльнай службы і сферы паслуг, якія пражываюць у сацустановах з кругласутачным знаходжаннем, людзі ва ўзросце 61+, а таксама пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў.

Дадатковая доза ўводзіцца праз паўгода пасля завяршэння асноўнага курса. Для гэтых мэт выкарыстоўваецца «Спутник Лайт», які даказаў сумяшчальнасць з іншымі прэпаратамі, што ўжываюцца ў краіне для першаснай вакцынацыі.

Па апошніх дадзеных, цалкам прышчапіліся ад каранавіруса 30% насельніцтва Віцебшчыны, а першую дозу двухкампанентнай вакцыны атрымалі амаль 44%.

Таксама Уладзімір Сінкевіч акцэнтаваў увагу на намечаным у рэгіёне пад'ёме захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі, у тым ліку грып. Каля 60% хворых на ВРІ складаюць дзеці. У сувязі з гэтым медыкі нагадваюць аб важнасці вакцынацыі супраць грыпу, якая праходзіць паралельна з імунізацыяй насельніцтва ад COVID-19. Дарэчы, дзеці могуць прышчапляцца ад грыпу ўжо з паўгададовага ўзросту. На сёння магчымасцю атрымаць штучны імунітэт супраць дадзенага віруса скарысталіся амаль 35% жыхароў паўночнага краю. Гэтая кампанія працягнецца да канца снежня і прадугледжвае ахоп імунізацыяй не менш за 40% насельніцтва.

Вакцынацыя – самы надзейны спосаб абароны ад цяжкага цячэння і ўскладненняў вірусных інфекцый. А ўлічваючы адначасовую цыркуляцыю віруса грыпу і SARS-CoV-2, варта падвойна паклапаціцца пра сваё здароўе і бяспеку блізкіх.

"Віцебскія весці"