Каля 2 тыс. навабранцаў з Віцебскай вобласці папоўняць шэрагі Узброеных Сіл Беларусі ў восеньскі прызыў

Около 2 тыс. новобранцев из Витебской области пополнят ряды Вооруженных Сил Беларуси в осенний призыв
У лістападзе з абласнога зборнага пункта ў войска плануюць адправіць каля 2 тыс. чалавек.

— Асноўныя задачы прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве — выкананне імі канстытуцыйнага абавязку і падрыхтоўка па ваенна-ўліковых спецыяльнасцях, — сказаў начальнік накірунку прызыву на ваенную службу абласнога ваеннага камісарыята Аляксей Ненахаў. — Спадзяюся, што навабранцы стануць годнымі прадаўжальнікамі слаўных традыцый, закладзеных папярэднімі пакаленнямі абаронцаў Айчыны.

 

Аляксей Ігаравіч удакладніў, што адпраўка хлопцаў да месцаў нясення службы — гэта фінал прызыўной кампаніі, якому папярэднічалі месяцы карпатлівай працы па адборы кандыдатаў, здольных па сваіх фізічных і маральна-дзелавых якасцях увайсці ў строй.

 

 

У апошнія гады кожны другі прызыўнік па выніках медыцынскага асведчання прызнаецца прыдатным для праходжання ваеннай службы.

"Віцебскія весці".