Каля 20 т лому каляровых металаў канфіскавана ў жыхара Віцебска
23 сакавіка, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Каля 20 т лому каляровага металу канфіскавана ў жыхара Віцебска, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзяленні інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Падчас правядзення аператыўных мерапрыемстваў супрацоўнікі АБК і ЭП ГУУС Бабруйска і Бабруйскага РАУС 22 сакавіка ў 4.50 каля вёскі Гроні Быхаўскага раёна затрымалі грузавы аўтамабіль Freightline Centuru пад кіраваннем 42-гадовага непрацуючага жыхара Віцебска. Правапарушальнік перавозіў каля 20 т лому каляровага металу. Груз канфіскаваны. Праводзіцца праверка.-0-