Каля 20 тысяч чалавек у Віцебску прыйдзе на парад у гонар Дня Перамогі

Около 20 тысяч человек в Витебске  придет на парад в честь Дня Победы
Ветераны Вялікай Айчыннай вайны разам з роднымі пройдуць урачыстым шэсцем у Віцебску 9 мая, паведаміла дырэктар абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Кацярына Лабука.

Ветераны Вялікай Айчыннай вайны разам з роднымі пройдуць урачыстым шэсцем у Віцебску 9 мая, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА дырэктар абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Кацярына Лабука.

"Ветэранская арганізацыя вырашыла, што юбілейную дату трэба адзначыць з размахам. У традыцыйным шэсці возьмуць удзел ветэраны, якія могуць перасоўвацца, разам з членамі сваіх сем'яў - усяго больш за 300 чалавек. Перад імі праедуць 5 аўтамабіляў з ветэранамі, у тым ліку вызваліцелямі Віцебска. Затым пройдуць члены саюза афіцэраў, моладзевага атрада "Пошук", - растлумачыла Кацярына Лабука.

У парадзе возьмуць удзел воінскія падраздзяленні, супрацоўнікі МНС, кадэты.

Тэатралізаванае шэсце пабудавана па канцэпцыі "ад удзячных нашчадкаў" і прымеркавана да Года моладзі. "Бяссмертны батальён" з 200 навучэнцаў навучальных устаноў горада пранясе партрэты герояў-вызваліцеляў.

Яшчэ каля 250 маладых людзей з флажкамі пакажуць харэаграфічную кампазіцыю і выстрояцца ў форме лічбы 70. Юныя спартсмены падзякуюць ветэранаў за свабоду і мір. Заключным акордам стане венскі вальс - яго выканаюць больш чым сотня школьнікаў пасля таго, як голас Левітана абвесціць аб заканчэнні вайны.

Тры разнастайныя канцэртныя праграмы, у тым ліку духавых аркестраў, працягнуць святкаванне на плошчы Перамогі. Завершыцца яно вечаровым салютам.

"Мерапрыемствы, прысвечаныя 70-годдзю Перамогі, выклікаюць вялікую цікавасць у жыхароў і гасцей Віцебска. Толькі на праходжанні воінскіх падраздзяленняў і тэатралізаваным шэсці, якія пачнуцца ў 10.00, мы чакаем прысутнасць каля 20 тысяч грамадзян. Органы ўнутраных спраў вобласці прымуць усе неабходныя меры для забеспячэння аховы грамадскага парадку і бяспекі", - сказаў намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС Віцебскага аблвыканкама Ігар Скарынавіч.

Міліцыянты будуць праводзіць асабісты дагляд грамадзян і рэчаў, якія знаходзяцца пры іх. Для кантролю за паводзінамі гасцей мерапрыемстваў, фіксацыі злачынстваў і правапарушэнняў усталююць камеры відэаназірання.

Інфармацыя аб абмежаваннях у руху гарадскога транспарту

Схема размяшчэння пунктаў пропуску

Кацярына Князева