Каля 200 праектаў з расійскімі інвестарамі плануецца да рэалізацыі ў Віцебскай вобласці

6 мая, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Каля 200 праектаў з расійскімі інвестарамі плануюцца да рэалізацыі ў Віцебскай вобласці ў бліжэйшыя два гады, паведаміў сёння журналістам старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй з'яўляецца адным са стратэгічных напрамкаў знешнегандлёвай і інвестыцыйнай дзейнасці, канстатаваў Аляксандр Косінец. Расійскія інвестары маюць намер пабудаваць мытна-лагістычны тэрмінал на мяжы Мытнага саюза з Латвіяй у Верхнядзвінскім раёне каля вёскі Рыгораўшчына. Па папярэдніх ацэнках, аб'ём інвестыцый складзе $10-12 млн. Яшчэ адзін праект звязаны з арганізацыяй вытворчасці спецтэхнікі - аўтамабіляў для хуткай меддапамогі, сілавых ведамстваў, мікрааўтобусаў сумесным беларуска-расійскім прадпрыемствам "Грандзіскар" - рэзідэнтам СЭЗ "Віцебск". Праектам прадугледжваецца выпускаць у год да 5 тыс. машын. На гэтыя мэты беларуска-расійскі тандэм заснавальнікаў плануе інвеставаць на працягу пяці гадоў каля $15 млн. Расійскіх партнёраў таксама зацікавілі інвестыцыйныя праекты па стварэнні вытворчасцей па здабычы і бутэляванні мінеральных вод.-0-