Каля 25 парушэнняў тэхнікі бяспекі выяўляецца падчас адной праверкі на прадпрыемствах АПК у Віцебскай вобласці

25 чэрвеня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Інспектары па ахове працы фіксуюць у сярэднім каля 25 парушэнняў падчас адной праверкі прадпрыемства аграпрамысловага комплексу ў Віцебскай вобласці. Пра гэта сёння на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама паведаміў першы намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Навацкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. На сельгаспрадпрыемствах камунальнай формы ўласнасці стан аховы працы застаецца нізкім. Шмат у чым гэта абумоўлена арганізацыйнымі прычынамі, лічыць Уладзімір Навацкі. Штаты прадпрыемстваў не заўсёды ўкамплектаваны спецыялістамі па ахове працы. Тэхніка дапускаецца да працы без правядзення тэхагляду, а да кіравання трактарамі дапускаюцца асобы альбо не якія маюць пасведчанняў трактарыста, альбо пазбаўленыя яго работнікамі ДАІ. На прадпрыемствах вобласці за чатыры месяцы бягучага года загінулі 5 работнікаў, 26 атрымалі цяжкія траўмы. Аналіз прычын траўматызму за гэты перыяд паказаў, што чвэрць няшчасных выпадкаў адбываецца з-за парушэння працоўнай і вытворчай дысцыпліны. Старшыня аблвыканкама Аляксандр Косінец лічыць працу кіраўнікоў па забеспячэнні бяспекі людзей недастатковай. "Персанальную адказнасць за стан бяспекі на ўстановах і прадпрыемствах нясе кіраўнік", - падкрэсліў ён. У 2008 годзе невыкананне правілаў тэхнікі бяспекі стала прычынай скасавання кантрактаў са 1028 работнікамі, у тым ліку трыма кіраўнікамі.-0-