Каля 250 жыхароў Віцебскай вобласці запісаліся да анколага за час акцыі па выяўленні раку скуры

20 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Каля 250 жыхароў Віцебскай вобласці запісалася на прыём да анколага за час акцыі па выяўленні раку скуры, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА загадчык паліклінікай Віцебскага абласнога клінічнага анкалагічнага дыспансера Міхаіл Скудскі. Акцыя праводзілася з 8 па 18 мая. За гэты час урачы ўсіх спецыяльнасцей розных устаноў аховы здароўя вобласці, якія западозрылі ў сваіх пацыентаў захворванні, звязаныя з наватворнымі працэсамі скуры, прапаноўвалі ім атрымаць кансультацыю анколага. Прапановай вырашылі скарыстацца каля 250 чалавек. У спецыяльна выдзелены дзень, 23 мая, яны прыйдуць на прыём у паліклініку абласнога анкадыспансера. Урачы-анколагі дадуць кансультацыю наконт іх захворвання, вырашаць пытанне аб лячэнні. Правядзенне акцыі абумоўлена тым, што ў структуры захворванняў насельніцтва злаякаснымі наватворнымі працэсамі рак скуры выйшаў на першае месца, адзначыў суразмоўца. Па выніках студзеня-красавіка яго ўдзельная вага заняла 15,6%. У невялікім адрыве з 11% за ім ідзе рак малочнай залозы. Трэцяе месца займае рак прадсталёвай залозы, на чацвёртай пазіцыі - лёгкіх. Раней анкадыспансер ужо праводзіў аналагічныя акцыі наконт выяўлення меланомы, раку малочнай залозы. Наконт захворванняў малочнай залозы звярнулася 400 чалавек. Пры абследаванні ў 220 з іх былі выяўлены мастапатыі, пастаўлены тры дыягназы "рак" і некалькі дзясяткаў "фібраадэнома". Разам з тым галоўная мэта такіх акцый - прыцягнуць увагу людзей да свайго здароўя. Усе звязаныя з ім праблемы і пытанні лепш вырашаць своечасова, а не выпадкова або пры магчымасці, бо ранняе выяўленне захворвання напрамую звязана з паспяховасцю яго лячэння, падкрэсліў Міхаіл Скудскі.-0-