Каля 3 тыс. чалавек прынялі ўдзел ва ўрачыстасцях з нагоды адкрыцця пасля рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу "Прарыў".
Каля 3 тыс. чалавек прынялі ўдзел ва ўрачыстасцях з нагоды адкрыцця пасля рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу "Прарыў" ва Ушацкім раёне.
На мемарыяле адбыўся мітынг-рэквіем "Памяць мацней часу", прысвечаны 71-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і 72-й гадавіне прарыву ворагаў блакады на тэрыторыі Ушацкага раёна. Ва ўрачыстасцях прыняў удзел старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў, які адзначыў асаблівую значнасць сённяшніх мерапрыемстваў.
"Ёсць падзеі, да якіх па-асабліваму рыхтуешся, яны нясуць вялікі пазітыўны зарад. Да такіх адносіцца адкрыццё мемарыяльнага комплексу "Прарыў" пасля праведзеных рэстаўрацыйных работ. Мемарыял, прысвечаны мужнасці і стойкасці беларускіх партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны, неадрыўна звязаны з гераічнай і слаўнай гісторыяй нашага краю. Ён з'яўляецца адным з самых значных твораў манументальнага мастацтва краіны і ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей нашай рэспублікі", - сказаў губернатар. Ён адзначыў, што беларусы скрозь прызму часу адчуваюць найвялікшую павагу да мужнасці старэйшых пакаленняў.
"Упэўнены, мемарыял быў, ёсць і будзе славутасцю нашай краіны, своеасаблівым званком памяці аб гераічным подзвігу пакалення пераможцаў, унікальнай школай для выхавання юных грамадзян Беларусі", - падкрэсліў кіраўнік вобласці. Ён запэўніў прысутных, што ўлада будзе пастаянна ўдзяляць увагу ўшанаванню памяці салдат Вялікай Перамогі, і прывёў некалькі лічбаў - на тэрыторыі вобласці знаходзіцца 1 тыс. 243 ваенныя пахаванні, дзе спачывае прах больш за 390 тыс. чалавек, з якіх 206 тыс. - невядомыя.
Мікалай Шарстнёў цёпла павіншаваў ветэранаў і падзякаваў салдат Перамогі за іх подзвіг. "Дзякуючы вам выраслі пакаленні свабодных людзей, якія могуць жыць, працаваць, марыць. Мы ўсе ў неаплатным даўгу перад вамі, ганарымся веліччу вашых лёсаў. Дзякуй вам за тое, што змаглі выстаяць у цяжкія гады выпрабаванняў. Нізкі паклон за шматгадовую працу", - заключыў кіраўнік вобласці.
Перад мітынгам на "Прарыве" госці раёна пабывалі на экскурсіях у музеі народнай славы імя
Рашэнне аб рэканструкцыі і рэстаўрацыі мемарыяла "Прарыў" было прынята ў 2015 годзе. Гэтае пытанне ўзята пад асабісты кантроль кіраўніцтва вобласці. Навукова-метадычнай радай Міністэрства культуры навуковым кіраўніком рэстаўрацыйных работ на аб'екце быў зацверджаны адзін з аўтараў мемарыяльнага комплексу, вядомы беларускі архітэктар Юрый Градаў, які адначасова з рэстаўрацыйнымі работамі мог ажыццяўляць аўтарскі нагляд за мемарыялам і сёння таксама ўдзельнічаў у урачыстасцях на "Прарыве".
Мемарыяльны комплекс "Прарыў", які з'яўляецца сімвалам мужнасці і стойкасці партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны, лічыцца адным з самых значных тварэнняў манументальнага мастацтва Беларусі. Ён быў адкрыты ў чэрвені 1974 года - на месцы прарыву ворагам блакады 5 мая 1944 года партызанамі Полацка-Лепельскай зоны за 7 км ад Ушачаў. Тут 16 партызанскіх брыгад на чале з будучым Героем Савецкага Саюза Уладзімірам Лабанкам вырваліся з акружэння і змагаліся з карнымі атрадамі да прыходу частак Чырвонай Арміі. Разам з партызанамі змаглі вызваліцца і больш за 15 тыс. мірных жыхароў.
Алена Ціханава - БЕЛТА.

Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка ва Ушачах.