Каля 30% прадукцыі Віцебскай біяфабрыкі неабходна экспартаваць - С.Сідорскі

10 красавіка, Віцебскі раён /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Каля 30% прадукцыі Віцебскай біяфабрыкі павінна экспартавацца. Аб гэтым сёння падчас наведвання прадпрыемства заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Прэм'ер-міністр даручыў Дзяржстандарту аказаць садзейнічанне біяфабрыцы ў атрыманні міжнародных сертыфікатаў. Па словах дырэктара фабрыкі Аркадзя Юдасіна, цікавасць да прадукцыі прадпрыемства праявілі Азербайджан, Арменія, Казахстан. У Турцыі прадпрыемства ўжо правяло сертыфікацыю дзвюх сываратак віцебскай вытворчасці. "Стварэнне імпартазамяшчальных вытворчасцей, выпуск імпартазамяшчальнай прадукцыі дазваляюць забяспечыць скарачэнне расходавання валютных рэсурсаў краіны. Гэта асабліва важна ва ўмовах сусветнага эканамічнага крызісу", - падкрэсліў Сяргей Сідорскі. Віцебская біяфабрыка была заснавана ў 1930 годзе. Спецыялізуецца на выпуску складаных лячэбна-прафілактычных і дыягнастычных прэпаратаў для ветэрынарыі. Па выніках першага квартала 2009 года тэмп росту вытворчасці да адпаведнага перыяду 2008 года склаў 123,1%. Выпрацавана прадукцыі ў супастаўных цэнах на Br2,3 млрд. Чысты прыбытак прадпрыемства ў першым квартале склаў Br70 млн., рэнтабельнасць 12%. -0-