Каля 30 паведамленняў паступіла ў першы тыдзень працы на гарачую лінію пракуратуры Віцебскай вобласці

8 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Каля 30 зваротаў паступіла ў першы тыдзень работы на гарачую тэлефонную лінію пракуратуры Віцебскай вобласці, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА старшы памочнік пракурора Віцебскай вобласці па прававым забеспячэнні, інфармацыі і сувязях з грамадскасцю гэтага ведамства Ірына Таўтын. "Частка з іх датычыцца работы праваахоўных органаў. Аднак шмат паступіла званкоў і проста па надзённых для грамадзян пытаннях", - адзначыла Ірына Таўтын. Так, узнімаліся тэмы рамонту ліфта ў доме, дзе пражывае вялікая колькасць пенсіянераў, выплаты заработнай платы, налічэнняў за аплату камунальных паслуг. Ніводны са зваротаў, што паступілі, не застанецца без увагі. Кожны з іх будзе разгледжаны ў органах пракуратуры або накіраваны для вырашэння і падрыхтоўкі адказу ў адпаведнае ведамства або орган, падкрэсліла пракурор. Найбольшую актыўнасць у звароце на гарачую лінію праявілі жыхары абласнога цэнтра, што сведчыць аб іх высокай інфармаванасці і актыўнай пазіцыі. Званкі паступілі таксама з Аршанскага, Сенненскага, Міёрскага раёнаў і Наваполацка. Пастаянная гарачая тэлефонная лінія адкрылася ў пракуратуры Віцебскай вобласці 1 красавіка. Званкі аб падрыхтоўваемых або ўчыненых злачынствах, фактах карупцыі, злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і іншых парушэннях закона прымаюцца ад насельніцтва кругласутачна ў аўтаматычным рэжыме на тэлефонны нумар (8-0212) 47-52-19.-0-