Каля 30 ратальнікаў прынялі прысягу на вернасць Радзіме ў Віцебску
Напярэдадні Дня ратавальніка каля трох дзясяткаў наваспечаных супрацоўнікаў МНС у прысутнасці родных і блізкіх прынялі прысягу на вернасць Радзіме ў абласным музеі Героя Савецкага Саюза Міная Шмырова.
Віншуючы калег з важнай падзеяй, начальнік абласнога ўпраўлення МНС палкоўнік унутранай службы Сяргей Мялешкін адзначыў, што яны вымавілі клятву ў знакавым месцы ў год 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
– Пасля гэтых слоў вы нясеце адказнасць перад беларускім народам і павінны разумець, што часам ратавальнік, выконваючы сваю працу, рызыкуе ўласным жыццём, – сказаў Сяргей Мялешкін.
Ён пажадаў супрацоўнікам больш перамог і агучыў сваю жыццёвую пазіцыю: не бывае сітуацый, з якіх няма выйсця.
Для тых, хто прыняў прысягу, была арганізавана экскурсія па музеі.